Собрание 12 апреля![]() Друзья! Тема собрания 12 апреля «Огород. Огородные культуры. Сроки посадки». Приглашаем всех желающих принять участие в обсуждении. Прочитано: 4596 Юрась: 09.04.2011 (19:52)
Было бы здорово делать маленькие резюме собраний, конференций и т.д. В целях ознакомления других единомышленников и закрепления для присутсвовавших.
Ратмір: 12.04.2011 (12:26)
Цалкам згодны з Юрасём, гэта было б вельмі зручна, каб як меньш дык два-тры абзацы публікаваліся пасьля сустрэчы, а тое неяк не зразумела - ці адбылася ўсё ж такі сустрэча, ці не, і калі нешта вырашалі, тое да чаго прыйшлі. Спадзяюся, у кагосьці з удзельнікаў знойдзецца на гэта час ;)
Ратмір: 12.04.2011 (23:21)
Ну вось, як чалавек, які прысутнічаў на сёньняшнім сходзе, падзялюся ўражаньнямі й атрыманай інфармацыяй :) На сустрэчы прысутнічала каля 20 чалавек, галоўнай тэмай было, як вы бачыце вышэй, праца з агародам. Была вельмі цікавая лекцыя Тацьцяны, якая ўжо на працягу 20-ці год займаецца гэтым. Яна расказала аб тым, якія віды гародніны добра ў нас вырошчваць і калі што сажаць (капуста, морква, репа, радіс, рэдзька, памідоры, агуркі - усе абавязкова без літары F, не мадыфіцыяваныя), дала агульныя парады па падрыхтоўцы глебы (пасыпаць яе перад пасадкай сумесьсю пяску й попелу, крыху прытрамбаваць рукою, высыпаць насеньне, а потым прысыпаць яго зверху зямлёю), высажваньню насеньня (шмат якое добра перад пасадкай замачыць на 1-2 дні, зьмяняючы ваду, і тады яны значна хутчэй узыходзяць), прынцыпах пасадкі (лепш садзіць ня больш чым у дзьва радкі, трэба даваць паміж расьлінамі дастатковую адлегласьць у 3-10 см), унясеньня ўгнаеньняў (непасрэдна ў тое месца, куды будзіце садзіць), дагляду (падразаць траву дастаткова ў 20-30 см ад расьліны, і укладваць яе там жа, каб затрымліваць вільгоцьце, далей жа няхай трава расьце). Яшчэ Тацьцяна прынесла свае насеньне, якое яна ўжо на працягу шмат год вырошчвае самастойна, і раздала яго ўсім жадаючым! :) Я ўзяў 3 галоўкі часнаку, за што вельмі ёй удзячны, спадзяюся, што ў мяне ён прыжывецца. Дзякую ёй за яе працу!
Напишите Ваш отзыв |
|